Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Oct 2015

Мінкультуры Беларусі і Малдовы актывізуюць супрацоўніцтва

1 кастрычніка, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Міністэрствы культуры Беларусі і Малдовы актывізуюць супрацоўніцтва. Дамоўленасць аб гэтым дасягнута ў час сустрэчы ў Кішынёве міністра культуры Беларусі Барыса Святлова з намеснікам міністра культуры Малдовы Георгіем Постыкэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Барыс Святлоў адзначыў, што праводзімыя цяпер у Малдове Дні культуры Беларусі з'яўляюцца добрай нагодай для актывізацыі двухбаковых адносін і выказаў ідэю ўзаемнай арганізацыі Года культуры.

Бакі абмеркавалі пытанні, якія датычацца ўзаемных культурных абменаў шляхам арганізацыі выставак, абмену студэнтамі і выкладчыкамі, спецыялістамі ў галіне рэстаўрацыі і захавання помнікаў, бібліятэканоміі, тэатра і інш.

Георгій Постыкэ запрасіў тэатры, выканаўцаў, творчыя калектывы, артыстаў з Беларусі актыўна ўдзельнічаць у міжнародных фестывалях, што арганізуюцца ў Малдове, у прыватнасці ў міжнародным музычным фестывалі "Мэрцышор", міжнародным фестывалі оперы і балета "Запрашае Марыя Біешу", фестывалі дакументальнага кіно "Хранограф".

Барыс Святлоў знаходзіцца ў Малдове з нагоды праводзімых тут з 30 верасня па 2 кастрычніка Дзён культуры Беларусі. Праграма ўключае шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю нацыянальных традыцый і звычаяў Беларусі і актывізацыю культурнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі