Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Жнв 2018

Мінюсты Беларусі і Саудаўскай Аравіі дамовіліся аб супрацоўніцтве

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мемарандум аб узаемаразуменні падпісаны паміж Міністэрствам юстыцыі Беларусі і Міністэрствам юстыцыі Каралеўства Саудаўская Аравія. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі ведамстваў Алег Сліжэўскі і Валід бін Махамед бін Салех Аль-Самані, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага Мінюста.

Падпісанне мемарандума адбылося ў ходзе рабочага візіту Алега Сліжэўскага ў Эр-Рыяд.

Кіраўнікі прававых ведамстваў абмеркавалі магчымыя формы і напрамкі супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў у прававой сферы, а таксама выказалі ўзаемную зацікаўленасць у падрыхтоўцы і заключэнні двухбаковых міжнародных дагавораў аб узаемнай прававой дапамозе і аб выдачы для абароны правоў і інтарэсаў грамадзян, а таксама процідзеяння злачыннасці.

На сустрэчах са старшынёй Вярхоўнага суда Саудаўскай Аравіі і старшынёй эканамічнага суда Эр-Рыяда абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца ажыццяўлення правасуддзя і выканання судовых рашэнняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі