Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Sep 2017

Мінюсты Беларусі і Польшчы вызначылі напрамкі дзейнасці на 2018-2019 гады

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствы юстыцыі Беларусі і Польшчы ў ходзе беларуска-польскіх міжведамасных кансультацый па прававых пытаннях разгледзелі праект праграмы супрацоўніцтва на 2018-2019 гады. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінюста, паведамляе БЕЛТА.

Праект праграмы вызначае напрамкі дзейнасці і механізм узаемадзеяння ведамстваў абедзвюх дзяржаў.

Удзельнікі сустрэчы таксама абмяняліся меркаваннямі па пытаннях рэалізацыі Дагавора паміж Беларуссю і Польшчай аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных, працоўных і крымінальных справах ад 26 кастрычніка 1994 года.

Міжведамасныя кансультацыі адбыліся 26 верасня ў Мінюсце Беларусі. Ад польскага боку ўдзельнічалі прадстаўнікі Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і правоў чалавека.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі