Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Dec 2020

Мінфін абнародаваў праект бюджэту-2021: якія плануюцца даходы і расходы

Мінфін абнародаваў праект бюджэту-2021: якія плануюцца даходы і расходы

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў абнародавала праект закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2021 год", паведамляе БЕЛТА.

Даходы плануюцца на ўзроўні Br23,3 млрд. Найбольшую долю павінны скласці падатковыя даходы - амаль Br19,56 млрд. Яшчэ Br2,37 млрд - непадатковыя даходы, Br1,36 млрд - бязвыплатныя паступленні.

З падатковых даходаў, паводле ацэнкі, Br14,1 млрд прынясуць падаткі на тавары (у тым ліку ПДВ - Br10,4 млрд), яшчэ Br4 млрд складуць падатковыя даходы ад замежнаэканамічнай дзейнасці.

Расходы разлічаны на ўзроўні Br27,3 млрд. З іх на агульнадзяржаўную дзейнасць выдзеляць Br13,36 млрд, на нацыянальную абарону - Br1,46 млрд, на судовую ўладу, праваахоўную дзейнасць і забеспячэнне бяспекі - Br2,77 млрд.

На нацыянальную эканоміку расходы вызначаны ў памеры Br3,72 млрд, на ахову навакольнага асяроддзя - Br107,8 млн, на жыллёва-камунальныя паслугі і жыллёвае будаўніцтва - Br388,9 млн.

Амаль Br1,7 млрд выдзеляць на ахову здароўя, Br0,5 млрд - на фізічную культуру, спорт, культуру і СМІ, Br1,3 млрд - на адукацыю, больш за Br2 млрд - на сацыяльную палітыку.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі