У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Ліп 2020

Мінэнерга пацвярджае планы па пачатку загрузкі паліва на першым блоку БелАЭС у жніўні

Мінэнерга пацвярджае планы па пачатку загрузкі паліва на першым блоку БелАЭС у жніўні
Фота з архiва

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Загрузку паліва ў рэактар на першым блоку Беларускай АЭС плануецца пачаць у жніўні гэтага года, паведаміў дырэктар Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Беларусі Васіль Палюховіч сёння ў час анлайн-канферэнцыі "Мірны атам у Беларусі: выгады і перспектывы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер мы стаім на парозе гістарычнай падзеі для нашай краіны: Рэспубліка Беларусь у бліжэйшы час уступіць у клуб дзяржаў з ядзернай энергетыкай. Гэта якаснае змяненне нашай энергасістэмы, будзе ўведзена энергакрыніца на ядзерным паліве, якая будзе забяспечваць 40 працэнтаў спажывання электраэнергіі ў краіне. У жніўні мы плануем пачаць важны этап - загрузку ядзернага паліва ў рэактар і пераход да фізічнага пуску, а ў далейшым і да энергетычнага пуску", - сказаў Васіль Палюховіч.

Паводле яго даных, будаўніча-мантажныя работы на першым энергаблоку БелАЭС і агульнастанцыйных збудаваннях выкананы на 98 працэнтаў. Цяпер на першым блоку завяршаюцца аддзелачныя работы і добраўпарадкаванне тэрыторыі. У маі гэтага года на пляцоўку збудавання дастаўлена ядзернае паліва, яно прайшло ўваходны кантроль, размешчана ў сховішчы і гатова да загрузкі ў рэактар. На другім блоку будаўніча-мантажныя работы выкананы на 72 працэнты.

Васіль Палюховіч звярнуў увагу, што беларускія падрадныя арганізацыі выканалі 51 працэнт агульнага аб'ёму работ. Пры гэтым беларускімі спецыялістамі выканана амаль 70 працэнтаў агульнабудаўнічых і мантажных работ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс