У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Жнв 2016

Мінэнерга накіравала расійскаму боку паведамленне аб рашэнні замяніць корпус рэактара БелАЭС

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства энергетыкі Беларусі накіравала расійскаму боку паведамленне аб рашэнні замяніць корпус рэактара Беларускай АЭС, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

"Міжведамаснай камісіяй па ўзвядзенні атамнай электрастанцыі ў Беларусі прынята рашэнне аб замене корпуса рэактара на Беларускай АЭС. Адпаведнае паведамленне Міністэрства энергетыкі накіравала расійскаму боку", - паведамілі ў прэс-службе.

Міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык агучыў сёння гэта рашэнне ў час рабочай паездкі ў Цюменскую вобласць, адказваючы на пытанні журналістаў па гэтай тэме.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу ВВЭР-1200, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс