Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Ліс 2017

Мінэканомікі і ЕБРР абмеркавалі перадпрыватызацыйнае садзейнічанне дзяржпрадпрыемствам

Фота Міністэрства эканомікі Беларусі3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі Беларусі і ЕБРР абмеркавалі перадпрыватызацыйнае садзейнічанне дзяржаўным прадпрыемствам. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства эканомікі, паведамляе БЕЛТА.

Першы намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Крутой 2 лістапада сустрэўся з дырэктарам па краінавай эканоміцы і палітыцы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Артурам Радзівілам. Дзмітрый Крутой у час сустрэчы інфармаваў аб бягучай макраэканамічнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама аб планах урада па павышэнні эфектыўнасці кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі.

Бакі таксама абмеркавалі перадпрыватызацыйнае садзейнічанне дзяржаўным прадпрыемствам з боку ЕБРР і планы ўрада па рэфармаванні сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у тым ліку па павышэнні энергаэфектыўнасці жылых і грамадскіх будынкаў.

Прадстаўнікі ЕБРР чарговы раз адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяння з Беларуссю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі