Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Снж 2017

Мінабароны Беларусі і Вялікабрытаніі падпісалі план ваеннага супрацоўніцтва на 2018 год

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінабароны Беларусі і Вялікабрытаніі падпісалі план ваеннага супрацоўніцтва на 2018 год, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ваеннага ведамства.

У Лондане 18 снежня адбыліся перагаворы прадстаўнікоў міністэрстваў абароны Беларусі і Вялікабрытаніі па пытаннях развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва, у выніку якіх былі падпісаны сумесная заява аб супрацоўніцтве паміж ведамствамі і план ваеннага супрацоўніцтва на 2018 год.

Беларуская ваенная дэлегацыя таксама правяла рабочыя сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў Вялікабрытаніі і па справах Садружнасці. Бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў галіне падрыхтоўкі міратворчых кантынгентаў пад эгідай ААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі