У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Май 2017

Мілан Экерт: Чэхіі і Беларусі трэба развіваць супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні

24 мая, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Чэхіі і Беларусі трэба развіваць супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні. Аб гэтым сказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Мілан Экерт, размаўляючы 24 мая ў Віцебску з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат прыняў удзел у адкрыцці фотавыстаўкі "Беларуская Прага", прысвечанай 500-годдзю выдання Францыскам Скарынам Бібліі ў чэшскай сталіцы.

Пасол расказаў, што ў Віцебску ў яго была не толькі культурная, але і дзелавая праграма. Адбылася сустрэча з кіраўніцтвам аблвыканкама, на якой абмяркоўваліся пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж беларускімі і чэшскімі рэгіёнамі. "У гэтым супрацоўніцтве ёсць флагман - гэта Мінская вобласць. Яна актыўна ўзаемадзейнічае з адным з рэгіёнаў Чэхіі. Партнёры падпісалі сумесны мемарандум аб супрацоўніцтве, вызначаны задачы, вядзецца вельмі канкрэтная работа, два разы ў год рэгіёны абменьваюцца візітамі. На гэтай сустрэчы ў аблвыканкаме я прапанаваў вызначыць чэшскі рэгіён, які будзе супрацоўнічаць і з Віцебскай вобласцю. Размова ідзе аб узаемадзеянні прадпрымальнікаў, супрацоўніцтве ў сферах спорту, адукацыі і эканомікі. Для гэтага ёсць шмат магчымасцей", - упэўнены Мілан Экерт. Ён падкрэсліў, што рэгіянальныя і міжасобасныя сувязі ствараюць добрую базу для ўмацавання і развіцця супрацоўніцтва дзяржаў.

Дыпламат прызнаўся, што любіць мастацтва і з задавальненнем бывае ў Віцебску. "Сёння наведаў месцы Марка Шагала. Прываблівае мяне і Полацк, дзе я пакуль не быў. Планую паехаць туды ў верасні, калі там будуць арганізаваны вялікія ўрачыстасці (да беларускага кнігадрукавання. - Заўвага БЕЛТА)", - дадаў пасол.

Выстаўка мінскай фотамастачкі Юліі Мацкевіч "Беларуская Прага" ўжо экспанавалася ў Мінску. Дзяўчына ў сваіх фотаработах збірае своеасаблівыя "пазлы беларускіх мясцін" у Празе. Пасля Віцебска экспазіцыя адправіцца падарожнічаць па іншых абласных цэнтрах Беларусі. У фінале фотаработы вярнуцца ў Мінск - экспазіцыя ўпрыгожыць сцены чэшскага пасольства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс