Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Лют 2018

Мясніковіч прапануе Алжыру актывізаваць міжпарламенцкае супрацоўніцтва

20 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч прапануе Алжыру актывізаваць міжпарламенцкае супрацоўніцтва. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Алжыра Абдэлькадэрам Месахелем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч назваў візіт міністра замежных спраў Алжыра знакавым. Ён выказаў упэўненасць, што па яго выніках будуць дасягнуты дамоўленасці, якія дадуць магчымасць актывізаваць супрацоўніцтва дзвюх краін. "Парламент гатовы вырашаць самыя складаныя і адказныя задачы для таго, каб развіваць наша двухбаковае супрацоўніцтва і ўзгадняць парадак дня на міжнародных пляцоўках", - адзначыў ён.

Старшыня Савета Рэспублікі і кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Алжыра абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку адносна міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, добрым інструментам для развіцця міжпарламенцкага дыялогу могуць быць групы дружбы парламентарыяў дзвюх краін. У Нацыянальным сходзе Беларусі такая ёсць. Беларускі бок разлічвае на стварэнне аналагічнай у парламенце Алжыра.

Міхаіл Мясніковіч таксама выказаўся наконт таго, каб парламентарыі дзвюх краін больш актыўна фарміравалі дагаворна-прававую базу беларуска-алжырскага супрацоўніцтва. У ліку прыярытэтных ён назваў пагадненні ў сферы ўзаемнай абароны інвестыцый, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. "Яны сапраўды ствараюць базу для паўнацэннага супрацоўніцтва", - заявіў старшыня Савета Рэспублікі.

На сустрэчы абмяркоўваліся таксама перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У Нацыянальным сходзе гатовы парламенцкімі інструментамі аказваць садзейнічанне ў яго развіцці. Міхаіл Мясніковіч выказаў надзею, што чаканні, з якімі дэлегацыя Алжыра прыбыла ў Беларусь, апраўдаюцца, і двухбаковае супрацоўніцтва ў далейшым будзе развівацца даволі дынамічна.

У сваю чаргу Абдэлькадэр Месахель перадаў Міхаілу Мясніковічу найлепшыя пажаданні ад старшыні Сената Алжыра. Міністр пагадзіўся з тым, што парламенты адыгрываюць значную ролю ў развіцці супрацоўніцтва паміж краінамі. Ён падтрымаў прапанову Міхаіла Мясніковіча аб стварэнні групы дружбы. Абдэлькадэр Месахель падкрэсліў, што ў алжырскага боку ёсць намеры пашыраць і паглыбляць супрацоўніцтва з Беларуссю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі