У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Врс 2019

Мясніковіч прапануе актывізаваць работу паміж Міжпарламенцкім саюзам і МПА СНД

Мясніковіч прапануе актывізаваць работу паміж Міжпарламенцкім саюзам і МПА СНД

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч прапануе актывізаваць работу паміж Міжпарламенцкім саюзам (МПС) і Міжпарламенцкай асамблеяй СНД (МПА СНД). Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы са старшынёй Міжпарламенцкага саюза Габрыэлай Куэвас Барон у Савеце Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне бачыцца, што два такія вялікія кансорцыумы маглі б супрацоўнічаць больш актыўна. Я аб гэтым кажу, таму што мы даволі актыўна працуем у рамках Міжпарламенцкай асамблеі Садружнасці Незалежных Дзяржаў", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

"Што датычыцца беларускага парламента, безумоўна, мы працуем над актуальнымі пытаннямі Парадку дня-2030 па дасягненні Мэт устойлівага развіцця і ўсіх ініцыятыў, якія зыходзяць у тым ліку ад Міжпарламенцкага саюза і ААН", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

Габрыэла Куэвас Барон таксама падкрэсліла важнасць наладжвання шляхоў узаемадзеяння краін - удзельніц асамблеі з МПС. Яна лічыць неабходным уключаць нацыянальныя парламенты ў штодзённую дзейнасць арганізацыі.

Міхаіл Мясніковіч выказаўся наконт павышэння ролі МПС. "Зразумела, што рашэнні, якія прымаюцца, не з'яўляюцца абавязковымі для нацыянальных парламентаў. Але могуць быць дакументы другога ўзроўню, нейкія дарожныя карты, якія матывавалі б нацыянальныя парламенты прымаць уласныя рашэнні, якія вынікаюць з дакументаў Міжпарламенцкага саюза", - адзначыў ён. Габрыэла Куэвас Барон пагадзілася, што неабходна рухацца далей, у прыватнасці распрацоўваць дарожныя карты, якія сталі б падрабязнай інструкцыяй да таго, як неабходна  прынямяць міжнародныя пагадненні і інструменты на мясцовым узроўні.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў сваю чаргу звярнуў увагу, што беларускія дэпутаты высока цэняць супрацоўніцтва з Міжпарламенцкім саюзам. "Мы прымаем удзел практычна ва ўсіх асамблеях. Арганізацыя адыгрывае важную ролю ў развіцці парламентарызму, - сказаў спікер. - Мы вельмі ўважліва сочым за тэматычнымі публікацыямі, у якіх прыводзіцца параўнальны аналіз работы парламентаў. Многія рэкамендацыі вельмі цікавыя і для беларускага парламентарызму". Такая форма ўзаемадзеяння, як Сусветная канферэнцыя спікераў, таксама ўяўляе сабой вялікі інтарэс. Гэта знакавыя падзеі, што даюць магчымасць умацоўваць супрацоўніцтва паміж органамі ААН і нацыянальнымі парламентамі.

 "На наш погляд, мы павінны сканцэнтраваць асноўную ўвагу на вырашэнні адной з галоўных задач Міжпарламенцкага саюза - збліжэнні парламентаў у справе ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс