Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Сак 2016

Мясніковіч: Парламенцкае вымярэнне дае магчымасць весці паўнацэнны дыялог паміж Беларуссю і Эквадорам

28 сакавіка, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Парламенцкае вымярэнне дае магчымасць весці паўнацэнны дыялог паміж Беларуссю і Эквадорам. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнай Асамблеі Рэспублікі Эквадор Габрыэлай Рывадэнэйра Бурбана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліў, што вельмі важна завяршыць работу па падпісанні шасці пагадненняў. Ён зрабіў акцэнт на трох з іх: аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, аб абароне інвестыцый, аб узаемным прызнанні дыпломаў ВНУ.

Пры гэтым Міхаіл Мясніковіч выступіў за развіццё беларуска-эквадорскіх міжрэгіянальных сувязей. "Не ўсё можна вырашыць праз сталіцы", - сказаў ён.

Габрыэла Рывадэнэйра Бурбана адзначыла, што ў эквадорскім парламенце, як і ў Нацыянальным сходзе Беларусі, створана група па эквадорска-беларускім парламенцкім супрацоўніцтве.

Габрыэла Рывадэнэйра Бурбана займае таксама пасаду старшыні Лацінаамерыканскага парламента (ПАРЛАЦІНА). Плануецца падпісаць пагадненні аб супрацоўніцтве эквадорскага парламента з беларускім, а таксама Нацыянальнага сходу Беларусі з ПАРЛАЦІНА.

Лацінаамерыканскі парламент быў заснаваны прадстаўнікамі 14 нацыянальных парламентаў у снежні 1964 года. У цяперашнім выглядзе ПАРЛАЦІНА існуе з лістапада 1987 года. У яго склад уваходзяць парламенты 23 дзяржаў і тэрыторый. Кожны з бакоў мае па 12 прадстаўнікоў з правам голасу. Асноўная задача гэтай міжпарламенцкай арганізацыі - садзейнічанне гарманізацыі заканадаўства ў сферах адукацыі, аховы здароўя, аховы навакольнага асяроддзя і барацьбы з наркабізнесам. Вышэйшы орган арганізацыі - гэта асамблея, штаб-кватэра знаходзіцца ў Панаме.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі