Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Жнв 2016

МГЭЗК пачала ў Мінску распрацоўку метадалагічнага даклада па кантролі за змяненнем клімату

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі міжурадавай групы экспертаў па змяненні клімату (МГЭЗК) пачалі ў Мінску распрацоўку метадалагічнага даклада па кантролі за змяненнямі клімату. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта вялікі гонар для Беларусі - праводзіць у сябе пасяджэнне міжурадавай групы экспертаў па змяненні клімату, тым больш што гэта першае іх пасяджэнне пасля падпісання пратакола Парыжскага пагаднення. Цяпер пачынаецца трохгадовы перыяд, у час якога эксперты пачнуць падрыхтоўку дакументаў па метадалагічных асновах кантролю за змяненнямі клімату", - растлумачыў міністр.

Андрэй Каўхута расказаў, што ў пасяджэнні прымаюць удзел больш за 150 экспертаў з 195 краін свету, сярод якіх прадстаўнікі Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Аўстраліі. "Мерапрыемства праходзіць у Мінску таксама і таму, што беларускія эксперты ўнеслі значны ўклад у работу МГЭЗК. Напрыклад, падрыхтавалі матэрыялы па ўплыве балот і арганічных глеб на змяненне клімату. Беларусь робіць вельмі шмат для таго, каб забяспечыць захаванне навакольнага асяроддзя і зменшыць уплыў вытворчасцей на клімат. Гэта не маглі не адзначыць на міжнародным узроўні", - падкрэсліў ён.

Міжнародная канферэнцыя МГЭЗК праходзіць у Мінску з 29 жніўня па 2 верасня. Эксперты абмяркоўваюць распрацоўку новага метадалагічнага даклада па змяненні клімату. Гэта першая сустрэча ў трохгадовым працэсе падрыхтоўкі дакумента МГЭЗК. Работу плануецца завяршыць да мая 2019 года.

Акрамя таго, гэта першае мерапрыемства МГЭЗК у Беларусі з 1988 года (з моманту арганізацыі групы). Правядзенне міжнароднай канферэнцыі ў Беларусі пасадзейнічае павышэнню ўвагі да праблемы змянення клімату, пытанняў аховы навакольнага асяроддзя ў цэлым, а таксама павышэнню іміджу краіны на міжнароднай арэне.

Міжурадавая група экспертаў па змяненні клімату (МГЭЗК) з'яўляецца міжнародным органам для ацэнкі стану навуковых ведаў, звязаных са змяненнем клімату. МГЭЗК была створана ў 1988 годзе Сусветнай метэаралагічнай арганізацыяй (СМА) і праграмай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па навакольным асяроддзі (ЮНЕП) для забеспячэння палітыкаў рэгулярнымі ацэнкамі навуковай асновы праблемы змянення клімату, яго ўздзеянняў і будучых рызык, а таксама варыянтаў адаптацыі і змякчэння ўздзеянняў.

Парыжскае пагадненне прынята 12 снежня 2015 года. Дакумент не прадугледжвае адмаўлення ад выкапнёвага паліва, агульныя выкіды двухвокісу вугляроду (СО2) не абмяжоўваюцца. Аднак усе без выключэння краіны павінны прыняць свае нацыянальныя мэты па зніжэнні выкідаў, тэхналагічным пераўзбраенні і адаптацыі да кліматычных змяненняў. Нацыянальныя мэты павінны быць падрыхтаваны да канца 2022 года, а ў 2023 адбудзецца першая агульная ацэнка стану спраў, якая далей будзе адбывацца кожныя пяць гадоў. Галоўная мэта ўсіх нацыянальных дзеянняў - утрыманне росту агульнай тэмпературы паветра не больш як на 2 градусы ў параўнанні з даіндустрыяльным узроўнем.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі