Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Май 2020

Мезенцаў падарыў Лукашэнку першы экзэмпляр кнігі аб рарытэтах часоў ВАВ з музеяў Беларусі і Расіі

Мезенцаў падарыў Лукашэнку першы экзэмпляр кнігі аб рарытэтах часоў ВАВ з музеяў Беларусі і Расіі
Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мезенцаў

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў сёння ў час урачыстай цырымоніі ля храма-помніка ў гонар Усіх Святых уручыў у падарунак Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку першы экзэмпляр кнігі аб рарытэтах часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюцца ў шасці музеях Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ва ўнікальным выданні сабраны фатаграфіі і тэксты аб рарытэтах з шасці музеяў Беларусі і Расіі: Музея абароны Брэсцкай крэпасці, Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь", Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Музея Перамогі (на Паклоннай гары ў Маскве), Дзяржаўнага музея гераічнай абароны і вызвалення Севастопаля, музея-запаведніка "Сталінградская бітва".

Пасол падкрэсліў, што памяць аб ваенных падзеях беражліва захоўваюць у абедзвюх дзяржавах. "Я глядзеў сёння, як маладыя хлопцы і дзяўчаты рэагуюць на вашы словы, на ваш аптымізм, заклік жыць весела, разумна, не перагібаючы і без журбы... Гэта заклік да ўсіх нас сёння", - сказаў ён.

Размаўляючы з журналістамі пасля цырымоніі, пасол падкрэсліў: у перыяд святкавання Дня Перамогі для народаў Беларусі і Расіі вельмі важна захоўваць адзінства, сканцэнтравацца на асэнсаванні падзей таго цяжкага часу і перадаць гэту гістарычную спадчыну маладому пакаленню. "Давайце адыдзем ад проціпастаўленняў (у падыходах да святкавання 9 Мая ў Маскве і Мінску ў гэтым годзе. - Заўвага БЕЛТА), будзем думаць аб тым, што мы можам зрабіць, аб ветэранах. Давайце, як сказаў раней Прэзідэнт Уладзімір Пуцін і сёння - Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, будзем да гэтай урачыстасці рыхтавацца, асэнсоўваючы, што было зроблена, без журбы і з аптымізмам", - прапанаваў дыпламат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі