У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Чэр 2017

Мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне друку і інфармацыі падпісаны на Форуме рэгіёнаў

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч і начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Кастрамской вобласці Ірына Жабко падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне друку і інфармацыі, паведамілі БЕЛТА ў Мінінфарме.

Дакумент, які падпісаны ў дні IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Маскве, змяшчае палажэнне аб узаемавыгадным супрацоўніцтве ў галіне сродкаў масавай інфармацыі, кнігавыдання, паліграфіі і распаўсюджвання друкаванай прадукцыі. Прадугледжваецца абмен дэлегацыямі экспертаў і спецыялістаў кніжнай сферы, СМІ і журналістаў, удзел у міжнародных выставачна-кірмашовых мерапрыемствах у сферы кнігавыдання.

IV Форум рэгіёнаў праводзіцца пад эгідай Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі і прысвечаны развіццю рэгіянальных кантактаў краін у сферы высокіх тэхналогій, інавацый і інфармацыйнага грамадства.

Як адзначылі ў Міністэрстве інфармацыі, гэта тэма вызначана не выпадкова, таксама з улікам таго, што сёння ачагі сацыяльных канфліктаў перамяшчаюцца з эканамічнай і палітычнай сфер у сферу інтэрнэт-тэхналогій. У гэтых умовах поспех сучаснай дзяржавы залежыць не ад матэрыяльна-тэхнічных магчымасцей, а ад здольнасці арганізаваць узаемадзеянне ўсіх структур сацыяльнай сістэмы, здольных пашыраць новыя ідэі, быць лідарам у праектаванні інавацый.

У сваім выступленні на форуме Лілія Ананіч выказала меркаванне, што грамадская думка ператвараецца ў рэальную палітычную сілу, якую немагчыма ігнараваць, і таму як ніколі раней трэба актыўна распрацоўваць сумесныя праекты, выступаць з новымі цікавымі ініцыятывамі, далучаць да іх рэалізацыі моладзь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс