Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Сак 2021

Меддапамогу з бюджэту СД пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС плануюць зрабіць штогадовай

Меддапамогу з бюджэту СД пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС плануюць зрабіць штогадовай
Фота з архiва

11 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і ліквідацыі наступстваў аварый пройдзе 16 сакавіка ў рэжыме відэаканферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.

"Дэпутаты разгледзяць пытанне аб выніках выканання мерапрыемства Саюзнай дзяржавы "Аказанне комплекснай медыцынскай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян Беларусі і Расіі, якія трапілі пад радыяцыйнае ўздзеянне з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС"  у 2020 годзе і аб наданні яму статусу штогадовага, - праінфармавалі ў прэс-службе. - Наданне статусу штогадовага мерапрыемства Саюзнай дзяржавы гарантуе яго штогадовае фінансаванне з саюзнага бюджэту ў неабходных аб'ёмах, а таксама вызваляе дзяржаўных заказчыкаў ад неабходнасці штогадова абгрунтоўваць мэтазгоднасць правядзення мерапрыемства".

Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць ход работы па ўзгадненні праекта канцэпцыі праграмы Саюзнай дзяржавы "Удасканаленне падыходаў да аварыйнай гатоўнасці, аварыйнага рэагавання і рэгулявання бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі", а таксама вынікі выканання ў 2020 годзе праграмы сумеснай дзейнасці Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы па абароне насельніцтва і рэабілітацыі тэрыторый, пацярпелых у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

"Акрамя таго, дэпутатам будзе прадстаўлена інфармацыя аб мерапрыемстве Саюзнай дзяржавы па аказанні медыцынскіх рэабілітацыйных паслуг дзецям з раёнаў Беларусі і Расіі, найбольш пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама ад наступстваў іншых аварый і тэхнагенных катастроф", - дадалі ў прэс-службе.

Да ўдзелу ў пасяджэнні запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў аховы здароўя, фінансаў, МНС і Мінпрыроды Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі