Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Ліс 2016

Макей: Знешнепалітычныя падыходы Беларусі і Расіі супадаюць практычна па ўсіх пытаннях

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Знешнепалітычныя падыходы Беларусі і Расіі супадаюць практычна па ўсіх пытаннях. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у час сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі, якое праходзіць сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Практычна па ўсіх пытаннях знешнепалітычныя падыходы Масквы і Мінска супадаюць, блізкія. Мы заўсёды каардынуем свае крокі на пляцоўках ААН і іншых міжнародных арганізацый", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр звярнуў увагу, што год, які прайшоў пасля папярэдняга пасяджэння калегій, быў вельмі насычаны міжнароднымі падзеямі, большасць якіх былі неадназначнымі і трывожнымі. "Мы ўсё ў большай ступені сутыкаемся з дэфіцытам гатоўнасці да кампрамісаў. У гэтай сітуацыі ніхто не можа адчуваць сябе ў бяспецы, - адзначыў ён. - Мы жывём ва ўзаемазвязаным свеце. Новыя выклікі і пагрозы ў той ці іншай ступені закранаюць усе краіны незалежна ад іх памераў і становішча".

На пасяджэнні бакі плануюць абмеркаваць супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях. "Давайце разам падумаем, як больш эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял сістэмы ААН для рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця і ў нашых краінах", - заклікаў Уладзімір Макей.

Тэмамі сустрэчы таксама стануць узаемадзеянне па лініі Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы, спалучэнне інтэграцыйных працэсаў і процідзеянне спробам фальсіфікацыі гісторыі і перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны.

Плануецца, што па выніках мерапрыемства будзе падпісана пастанова калегій МЗС Беларусі і Расіі, план кансультацый паміж ведамствамі на 2017 год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі