У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Врс 2016

Макей заклікае не звязваць ход перагавораў па газе і нафце з працэсам нармалізацыі адносін Беларусі і ЕС

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заклікае не звязваць ход перагавораў з Расіяй па газе і нафце з нармалізацыяй адносін Беларусі і ЕС. Аб гэтым кіраўнік знешнепалітычнага ведамства заявіў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я знаёмы з меркаваннямі, якія перыядычна з'яўляюцца ў сродках масавай інфармацыі, аб тым, што нейкія праблемы ў нашых адносінах з нашым галоўным саюзнікам і партнёрам Расіяй нібыта звязаны са спробамі Беларусі нармалізаваць адносіны з Еўрапейскім саюзам. Не думаю, што гэта лінія афіцыйнай Масквы", - адзначыў Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, гэта тэма абмяркоўвалася з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым, які адназначна выказаўся аб зацікаўленасці Расіі ў нармальных адносінах Беларусі і Захаду.

"Пытанні нармалізацыі адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам, іншымі заходнімі партнёрамі ўжо нагналі аскому. На гэту тэму шмат разоў выказваўся кіраўнік беларускай дзяржавы - мы не збіраемся разрываць сувязі з нашымі традыцыйнымі партнёрамі, але сітуацыя такая, што для Беларусі жыццёва неабходна мець нармальныя адносіны з ЕС, ЗША, іншымі ключавымі ігракамі ў розных рэгіёнах", - дадаў ён.

Перагаворы па газе і нафце Уладзімір Макей назваў у першую чаргу спрэчкай паміж суб'ектамі гаспадарання. "Цяпер ідуць перагаворы, і я перакананы, што мы знойдзем кампраміснае вырашэнне тых праблемных пытанняў, якія існуюць. Але я не думаю, што хтосьці ў Расіі будзе звязваць палітычныя пытанні з выключна эканамічнымі", - сказаў кіраўнік МЗС.

"Беларусь заўсёды выконвала і будзе выконваць тыя абавязацельствы, якія мы ўзялі на сябе ў рамках нашага членства ў розных інтэграцыйных структурах і аб'яднаннях. Мы ніколі не будзем рабіць нейкіх захадаў, якія ішлі б у разрэз з гэтымі абавязацельствамі", - рэзюмаваў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс