Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Apr 2017

Макей: Вельмі хацелася б, каб Вашынгтон адмовіўся ад палітычнай інерцыі ў адносінах да Беларусі

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі разлічваюць, што Вашынгтон адмовіцца ад палітычнай інерцыі ў адносінах да рэспублікі. Аб гэтым гаворыцца ў артыкуле міністра замежных спраў Уладзіміра Макея ў часопісе "Беларуская думка", прысвечаным 25-годдзю знешняй палітыкі незалежнай Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Цяпер у адносінах з ЗША намецілася станоўчая дынаміка. Адменены санкцыі супраць "Беларуснафты", "Белтэхэкспарту", "БелОМА", зняты перашкоды для работы Беларускай калійнай кампаніі на амерыканскім рынку. Вашынгтон адмовіўся ад дзеючай раней негатыўнай рэкамендацыі сваім бізнесменам і інвестарам адносна работы з нашай краінай, падтрымлівае ўступленне Беларусі ў СГА, не перашкаджае развіццю сувязей паміж рэгіёнамі. Мы традыцыйна супрацоўнічаем у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці", - гаворыцца ў артыкуле.

Кантактуюць і праваахоўныя органы дзвюх дзяржаў, у прыватнасці, па лініі барацьбы з кіберзлачыннасцю. Дасягнута дамоўленасць аб пачатку беларуска-амерыканскага эканамічнага дыялогу. Павысілася вядомасць Беларусі ў ЗША сярод палітыкаў, бізнесменаў, простых грамадзян. "Усё гэта выклікае асцярожны аптымізм і надзею на тое, што з прыходам да ўлады новай амерыканскай адміністрацыі з'явілася магчымасць калі не пачаць з чыстага ліста, то як мінімум ажыццявіць перазагрузку нашых адносін. І, вядома ж, вельмі хацелася б, каб Вашынгтон адмовіўся ад палітычнай інерцыі ў адносінах да нашай дзяржавы", - адзначыў міністр.

Ключавая задача на перспектыву - далейшая актывізацыя дыялогу са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Гэта прынцыпова важна пры разуменні, што ЗША дэ-факта застаюцца супердзяржавай, якая ў многім вызначае ход сусветных падзей.

Уладзімір Макей таксама закрануў тэму ўзаемадзеяння Беларусі з НАТА, нагадаўшы, што яшчэ ў 1995 годзе краіна падключылася да праграмы "Партнёрства дзеля міру". Беларусь развівае супрацоўніцтва з Паўночнаатлантычным альянсам у такіх галінах, як грамадзянскае надзвычайнае планаванне, крызіснае рэагаванне, ваенная адукацыя, кантроль над узбраеннямі, барацьба з міжнародным тэрарызмам і транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, процідзеянне распаўсюджванню зброі масавага знішчэння, падрыхтоўка да ўдзелу ў міратворчых і гуманітарных аперацыях, медыцынскае забеспячэнне.

"Так, для Беларусі непрымальны шэраг дзеянняў, якія робяцца апошнім часам НАТА. Але на гэтыя выклікі неабходна рэагаваць спакойна, цвёрда, прадумана. У рамках нашых абвязацельстваў перад бліжэйшымі партнёрамі, але адначасова зыходзячы з рэальных абставін, а не штучна мадэліруемых радыкальных сцэнарыяў", - падкрэсліў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі