Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Чэр 2015

Макей: Ва ўсіх беларуска-расійскіх кантактах прысутнічае даверная атмасфера

8 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Ва ўсіх беларуска-расійскіх кантактах прысутнічае даверная атмасфера. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках праведзеных сёння ў Маскве перагавораў з кіраўніком расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я высока цаню тую даверную атмасферу, якая прысутнічае ў ходзе ўсіх нашых кантактаў, - для нас няма закрытых для абмеркавання тэм", - сказаў Уладзімір Макей.

Уладзімір Макей адзначыў, што тэматыка перагавораў была вельмі шырокая, бакі закранулі многія аспекты як глабальнага, так і рэгіянальнага супрацоўніцтва. "З улікам таго, што дыялог на вышэйшым і высокім узроўнях паміж нашымі краінамі вельмі інтэнсіўны, мы ўдзялілі значную ўвагу графіку маючых адбыцца сустрэч у розных фарматах", - сказаў ён. У прыватнасці, бакі абмеркавалі падрыхтоўку да другога форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Вялікім Ноўгарадзе 17-18 верасня.

Паводле слоў кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргея Лаўрова, на перагаворах бакі канстатавалі значны патэнцыял, які ёсць у Саюзнай дзяржавы ў розных сферах, у тым ліку знешнепалітычнай. Быў абмеркаваны ход падрыхтоўкі праграмы ўзгодненых знешнепалітычных дзеянняў дзяржаў - удзельніц дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2016-2017 гады, а таксама ход падрыхтоўкі да намечанага на кастрычнік у Маскве пасяджэння сумеснай калегіі МЗС Беларусі і Расіі.

Як адзначыў Сяргей Лаўроў, бакі пазітыўна ацанілі план рэалізацыі на міжнароднай арэне мерапрыемстваў да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Бакі дамовіліся, што прадоўжаць сумесную работу па процідзеянні спробам фальсіфікацыі гісторыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі