У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Врс 2016

Макей узначаліць беларускую дэлегацыю на 71-й сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей узначаліць беларускую дэлегацыю на 71-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, якая праходзіць у Нью-Ёрку. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Запланаваны ўдзел міністра ў пасяджэнні высокага ўзроўню Генеральнай асамблеі ААН па пытанні мігрантаў і бежанцаў, мерапрыемстве высокага ўзроўню па выкананні мэт устойлівага развіцця, міністэрскай сустрэчы групы прыхільнікаў краін з сярэднім узроўнем даходу", - расказаў Дзмітрый Мірончык.

Акрамя таго, Уладзімір Макей правядзе шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Арганізацыі аб'яднаных нацый і кіраўнікамі іншых дэлегацый дзяржаў - членаў ААН.

Прыярытэтнымі пытаннямі ў рабоце беларускай дэлегацыі з'яўляюцца ў тым ліку давядзенне да сусветнай супольнасці аб'ектыўнай інфармацыі аб знешняй і ўнутранай палітыцы беларускай дзяржавы; умацаванне міжнароднага лідарства Беларусі ў пытаннях фарміравання глабальнага партнёрства ў барацьбе з гандлем людзьмі; далейшае развіццё дзейнасці групы сяброў сям'і па пашырэнні інтарэсаў традыцыйнай сям'і ў ААН; пашырэнне інтарэсаў краін з сярэднім узроўнем даходу, а таксама ініцыятыў і прапаноў, звязаных з сістэмным падыходам да энергетыкі ў ААН і з пытаннямі даступнасці перадавых энергетычных тэхналогій, уключаючы новыя і аднаўляльныя крыніцы энергіі.

Як паведамлялася, Генасамблея ААН адкрыла сваю 71-ю сесію 13 верасня ў штаб-кватэры ў Нью-Ёрку, 20 верасня пачнуцца агульныя дэбаты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс