Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Лют 2016

Макей у Мюнхене правёў перагаворы аб супрацоўніцтве з ЕС, АБСЕ і МАГАТЭ

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 12-14 лютага наведаў Германію для ўдзелу ў 52-й Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час сустрэч кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з федэральным міністрам замежных спраў ФРГ Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, каардынатарам Федэральнага ўрада ФРГ па супрацоўніцтве з Расіяй, краінамі Цэнтральнай Азіі і "Усходняга партнёрства", спецыяльным упаўнаважаным па пытаннях старшынства Германіі ў АБСЕ ў 2016 годзе Гернатам Эрлерам, старшынёй Усходняга камітэта германскай эканомікі Вольфгангам Бюхеле разгледжаны перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Германіяй па шырокім коле пытанняў. З улікам старшынства ФРГ у АБСЕ ў 2016 годзе асобна субяседнікі спыніліся на тэматыцы супрацоўніцтва ў гэтай арганізацыі.

Уладзімір Макей правёў таксама перагаворы з Еўракамісарам па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Ёханесам Ханам, міністрамі замежных спраў Люксембурга, Нідэрландаў, Нарвегіі, шэрагам іншых міністраў краін - членаў ЕС. Асноўны акцэнт у ходзе гутарак беларускі бок рабіў на неабходнасці аднаўлення паўнацэннага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам.

Стан і перспектывы развіцця двухбаковых палітычных і гандлёва-эканамічных адносін міністр замежных спраў Беларусі абмеркаваў з міністрамі замежных спраў Ганы, Грузіі, Ірана, міністрам абароны Пакістана, прадстаўнікамі кіраўніцтва Дзяржаўнага дэпартамента ЗША.

Генеральнаму дырэктару МАГАТЭ Юкія Амана Уладзімір Макей падрабязна выклаў інфармацыю аб ходзе будаўніцтва Беларускай АЭС, падкрэсліўшы, што ў аснове гэтай работы - прынцып бяспекі будучай атамнай электрастанцыі.

Уладзімір Макей правёў таксама шэраг сустрэч з прадстаўнікамі еўрапейскіх дзелавых колаў, экспертамі ў галіне міжнародных адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі