Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Чэр 2015

Макей: У гвінейскага боку ёсць імкненне развіваць адносіны з Беларуссю

18 чэрвеня, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Гвінея мае ўпэўненае імкненне развіваць адносіны з Беларуссю. Аб гэтым сёння заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пасля афіцыйнай цырымоніі падпісання пагаднення аб рэгулярных дыпламатычных кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў Гвінеі і Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З гвінейскага боку дакумент падпісаў міністр па міжнародным супрацоўніцтве Кутуб Мустафа Сана. "Гэта першы дакумент, які закладвае асновы фарміравання дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі", - сказаў Уладзімір Макей. Ён таксама звярнуў увагу, што часам гучаць сцвярджэнні аб тым, што Гвінея - бедная краіна. Пры гэтым такія дзяржавы, як Аўстралія, Кітай, Францыя, ЗША, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, ПАР супрацоўнічаюць з Гвінеяй.

"Гэта краіна, я лічу, пачынае вельмі актыўна і дынамічна развівацца", - падкрэсліў беларускі міністр. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што ў Гвінеі вялікія запасы карысных выкапняў, у тым ліку баксітаў, золата, алмазаў і г.д. Акрамя таго, гэта краіна збірае па тры ўраджаі ў год. У Гвінеі 6 млн га сельскагаспадарчых плошчаў, але з іх апрацоўваюцца толькі 10 працэнтаў. "Краіна мае вострую патрэбу ў сельскагаспадарчай тэхніцы, у тэхніцы для дарожнага будаўніцтва", - дадаў кіраўнік МЗС Беларусі.

Уладзімір Макей расказаў журналістам, што 17 чэрвеня бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, якія датычацца сельскай гаспадаркі, горназдабыўной прамысловасці і іншага. Гвінейская дэлегацыя наведала завод МТЗ. "Яны былі здзіўлены ўзроўнем развіцця прамысловасці ў Беларусі", - адзначыў міністр. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства выказаў надзею, што супрацоўніцтва з Гвінеяй сапраўды будзе перспектыўным.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі