Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Jun 2015

Макей сустрэўся з прадстаўнікамі Украіны і АБСЕ ў кантактнай групе

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з прадстаўнікамі Украіны і АБСЕ ў кантактнай групе Леанідам Кучмам і Хайдзі Тальявіні, паведамілі БЕЛТА ў МЗС Беларусі.

Сёння Уладзімір Макей таксама правёў сустрэчу з прадстаўніком Расіі ў кантактнай групе Азаматам Кульмухаметавым.

У час сустрэч кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі прадметна абмеркаваў дзейнасць трохбаковай кантактнай групы і тэматычных рабочых груп па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, а таксама пытанні арганізацыі мерапрыемстваў рознага ўзроўню на мінскай пляцоўцы.

Уладзімір Макей пацвердзіў гатоўнасць беларускага боку стварыць усе неабходныя ўмовы для эфектыўнай работы трохбаковай кантактнай групы і тэматычных рабочых груп.

Сёння ў Мінску прайшлі пасяджэнні трох падгруп па Украіне: па палітычных пытаннях, гуманітарных пытаннях і пытаннях бяспекі. Пасяджэнні праводзіліся ў "Прэзідэнт-атэлі" ў закрытым для прэсы рэжыме. Плануецца, што пасля іх пачне работу трохбаковая кантактная група з удзелам прадстаўнікоў самаабвешчаных ДНР і ЛНР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі