Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Сак 2015

Макей сустрэнецца з сустаршынямі Мінскай групы АБСЕ

12 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Сустаршыні Мінскай групы АБСЕ П'ер Андрыё, Ігар Папоў, Джэймс Уорлік, а таксама асабісты прадстаўнік дзеючага старшыні АБСЕ па нагорна-карабахскім канфлікце Анджэй Каспрчык 11-13 сакавіка знаходзяцца з візітам у Мінску. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Дзмітрыя Мірончыка, у час візіту запланавана сустрэча дэлегацыі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

З сустаршынямі Мінскай групы АБСЕ сёння сустрэнецца міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Плануецца, што на сустрэчы будуць абмеркаваны актуальныя пытанні дзейнасці Мінскай групы АБСЕ па ўрэгуляванні нагорна-карабахскага канфлікту, а таксама магчымы ўклад Беларусі ў гэты працэс.

Мінская група АБСЕ створана ў 1992 годзе. Дзяржавамі - сустаршынямі групы з'яўляюцца Расія, ЗША і Францыя, яе членамі - Беларусь як краіна, у якой у адпаведнасці з рашэннямі АБСЕ павінна прайсці мірная канферэнцыя па ўрэгуляванні нагорна-карабахскага канфлікту, а таксама Германія, Італія, Турцыя, Фінляндыя, Швецыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі