Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Май 2017

Макей расказаў аб прынцыпах, на якіх грунтуецца знешняя палітыка Беларусі

19 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Знешняя палітыка Беларусі грунтуецца на такіх прынцыпах, як непрымяненне сілы або пагрозы сілай, непарушнасць граніц, мірнае ўрэгуляванне спрэчак, неўмяшанне ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных нормах міжнароднага права. На гэта звярнуў увагу міністр замежных спраў Уладзімір Макей сёння на адкрыцці міжнароднай канферэнцыі "25 гадоў знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У тым ліку менавіта ў выніку паслядоўнага выканання гэтых прынцыпаў беларусы, і гэта таксама адносіцца да нашых бясспрэчных дасягненняў, у вельмі складаным геапалітычным кантэксце змаглі не дапусціць пранікнення хаосу і насілля звонку, збераглі мір, бяспеку, стабільнасць у грамадстве і дзяржаве", - заявіў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, дзякуючы гэтаму міжнацыянальная і міжканфесійная згода, талерантнасць сталі візітнымі карткамі Рэспублікі Беларусь ва ўсім свеце

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі