Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Сак 2015

Макей прыняў афіцыйнае запрашэнне наведаць з візітам КНДР

9 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў афіцыйнае запрашэнне наведаць з візітам Карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам па выніках сустрэчы кіраўнікоў МЗС Беларусі і КНДР міністр замежных спраў гэтай краіны Лі Су Ён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку кіраўніка МЗС КНДР, такія абмены візітамі сведчаць аб цвёрдых намерах бакоў развіваць адносіны. Лі Су Ён адзначыў, што Беларусь і КНДР маюць даўнія традыцыі дружбы і супрацоўніцтва.

На праведзенай сёння сустрэчы міністры замежных спраў Беларусі і КНДР абмяняліся меркаваннямі па ўсім спектры адносін, зрабіўшы асаблівы акцэнт на блоку эканамічных пытанняў.

Кіраўнік МЗС КНДР пацвердзіў гатоўнасць КНДР вывесці адносіны з Беларуссю на яшчэ больш высокі ўзровень. "Мы дасягнулі згоды, што неабходна ствараць новыя механізмы, фарматы эканамічнага супрацоўніцтва, умацоўваць узаемадзеянне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі", - сказаў Лі Су Ён. Ён таксама выказаў падтрымку курсу Беларусі, накіраванаму на эканамічнае развіццё, паляпшэнне жыцця народаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі