Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Apr 2017

Макей прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Вышаградскай групы і "Усходняга партнёрства"

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 12 красавіка прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін - удзельніц Вышаградскай групы (Венгрыя, Польшча, Славакія, Чэхія) і ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", якая адбудзецца ў Варшаве (Польшча). Такая інфармацыя размешчана на сайце МЗС, паведамляе БЕЛТА.

Чакаецца, што ў ходзе сустрэчы будуць абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння краін - удзельніц Вышаградскай групы і "Усходняга партнёрства" напярэдадні маючага адбыцца саміту "Усходняга партнёрства".

Запланаваны таксама двухбаковыя сустрэчы Уладзіміра Макея з кіраўніцтвам МЗС краін - членаў Еўрапейскага саюза, дзяржаў "Усходняга партнёрства" і еўраструктур.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі