Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Mar 2015

Макей правядзе перагаворы з дзяржсакратаром Ватыкана

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правядзе перагаворы з дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П'етра Паралінам. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Афіцыйны візіт прадстаўніка Святога Прастола запланаваны на 12-15 сакавіка. Ён адбудзецца па запрашэнні беларускага боку. "Візіт рэалізуецца ў развіццё дамоўленасцей са Святым Прастолам, дасягнутых у час работы па пашырэнні міждзяржаўных беларуска-ватыканскіх адносін", - адзначыў Дзмітрый Мірончык.

Акрамя сустрэчы з Уладзімірам Макеем плануецца ўдзел кардынала ў закладцы памятнай капсулы на месцы будаўніцтва новага будынка дыппрадстаўніцтва Ватыкана - Апостальскай нунцыятуры.

Таксама кардынал П'етра Паралін плануе сустрэцца з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, членамі Канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў Беларусі, каталіцкай моладдзю і вернікамі краіны. У Рымска-каталіцкай царкве (РКЦ) у Беларусі адзначылі, што гэты візіт з'яўляецца сімвалам добразычлівасці Папы Францыска. "Шануючы гісторыю Беларусі і падзяляючы яе надзеі на будучае, пантыфік высока ацэньвае тое, што Беларусь стала месцам сустрэчы і дыялогу бакоў, уцягнутых у драматычны канфлікт, які ўзрушае рэгіён", - падкрэслілі ў РКЦ у Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі