Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Кст 2016

Макей прадставіў у Ерэване прыярытэтныя напрамкі дзейнасці Беларусі пры старшынстве ў АДКБ

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей на сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі краін АДКБ прадставіў прыярытэтныя напрамкі дзейнасці Беларусі ў перыяд будучага старшынства краіны ў арганізацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Асноўная ўвага будзе акцэнтавана на каардынацыі агульных намаганняў дзяржаў - членаў АДКБ на міжнародных пляцоўках, умацаванні патэнцыялу крызіснага рэагавання і развіцці міратворчага кампанента Арганізацыі, удасканаленні інфармацыйных аспектаў барацьбы з тэрарызмам", - расказалі ў ведамстве.

На сустрэчы бакі абмяняліся думкамі па развіцці супрацоўніцтва дзяржаў - членаў АДКБ на бліжэйшую перспектыву, у тым ліку, у сферы процідзеяння міжнароднаму тэрарызму і па шэрагу іншых актуальных пытанняў. Абмеркаваны таксама парадак дня маючага адбыцца пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.

Удзельнікі пасяджэння адобрылі шэраг дакументаў, што прадугледжваюць узгадненне стратэгіі калектыўнай бяспекі на перыяд да 2025 года, узмацненне барацьбы з тэрарызмам і эстрэмізмам, умацаванне ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, нарошчванне сумесных намаганняў па забеспячэнні пагранічнай бяспекі, падрыхтоўцы ваенных кадраў, рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі і ажыццяўленні міратворчых місій.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі