Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Ліп 2020

Макей падзякаваў прадстаўніку ЮНІСЕФ за дапамогу медустановам у барацьбе з каранавірусам

Макей падзякаваў прадстаўніку ЮНІСЕФ за дапамогу медустановам у барацьбе з каранавірусам

8 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей сёння сустрэўся з прадстаўніком ЮНІСЕФ у Беларусі Рашэдам Мустафой Сарварам у сувязі з завяршэннем яго работы на гэтай пасадзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Уладзімір Макей адзначыў актыўную і эфектыўную дзейнасць прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Беларусі пад кіраўніцтвам Рашэда Мустафы Сарвара. Бакі абмеркавалі найбольш актуальныя напрамкі ўзаемадзеяння Беларусі і ЮНІСЕФ, уключаючы бяспеку дзяцей у кіберпрасторы, дапамогу дзецям - ахвярам насілля, дзецям з інваліднасцю, а таксама пацвердзілі, што ўзрастаючыя аб'ёмы фінансавання краінавых праграм ЮНІСЕФ у Беларусі пацвярджаюць высокі патэнцыял узаемадзеяння.

Міністр замежных спраў высока ацаніў работу прадстаўніка ЮНІСЕФ у Беларусі па прыцягненні да супрацоўніцтва дзяржаўных структур, грамадскіх аб'яднанняў, бізнес- і прыватных партнёраў.

Уладзімір Макей падзякаваў Рашэду Мустафе Сарвару за эфектыўную і аператыўную падтрымку з боку прадстаўніцтва ЮНІСЕФ, аказаную беларускім медыцынскім установам, школам і інтэрнатам у перыяд актыўнага распаўсюджвання каранавіруса. Так, прадстаўніцтва ЮНІСЕФ разгарнула маштабную работу з прыцягненнем шматлікіх партнёраў, што дало магчымасць за кароткі перыяд сабраць $1,58 млн, на якія закупляюцца неабходныя матэрыялы і абсталяванне.

За асабісты ўклад ва ўмацаванне і пашырэнне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЮНІСЕФ Рашэду Мустафе Сарвару ўручаны знак узнагароды органаў дыпламатычнай службы Беларусі "Партнёрства".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі