Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Крс 2015

Макей падзякаваў Лаўрову і супрацоўнікам расійскага МЗС за садзейнічанне ў эвакуацыі беларусаў з Емена

13 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь выказала ўдзячнасць расійскаму боку за садзейнічанне ў эвакуацыі беларускіх грамадзян з Емена, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей у пасланні, накіраваным 13 красавіка ў адрас міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргея Лаўрова, выказаў шчырую ўдзячнасць кіраўніку і супрацоўнікам расійскага знешнепалітычнага ведамства за садзейнічанне ў эвакуацыі беларускіх грамадзян з Емена.

Уладзімір Макей адзначыў, што і ў далейшым цеснае, сапраўды партнёрскае ўзаемадзеянне МЗС Беларусі і Расіі ў трэціх краінах будзе гарантаваць бяспеку і эфектыўную абарону інтарэсаў беларускіх і расійскіх грамадзян, якія зведваюць цяжкасці за мяжой.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі