Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Ліп 2020

Макей назваў сённяшнія кадравыя назначэнні важнымі ў гісторыі беларускай дыпслужбы

Макей назваў сённяшнія кадравыя назначэнні важнымі ў гісторыі беларускай дыпслужбы
Уладзімір Макей. Фота з архiва

20 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Сённяшні кадравы дзень у гісторыі дыпламатычнай службы Беларусі міністр замежных спраў Уладзімір Макей назваў вельмі важным. Аб гэтым ён заявіў журналістам пасля кадравых назначэнняў у Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Такога пакета важных краін і такога высокага ўзроўню назначэнцаў, бадай, я не магу ўспомніць за гісторыю кадравых дзён у Прэзідэнта за ўсю маю бытнасць міністрам, - адзначыў Уладзімір Макей. - Вы бачыце, што тыя краіны, куды сёння назначаны паслы, адыгрываюць важную ролю і ў рэгіёне, і ў свеце ў цэлым. І нашы адносіны з імі развіваюцца дынамічна і паступальна".

Міністр выказаў упэўненасць, што на ўсе гэтыя пасады назначаны людзі, якія будуць адказна працаваць у інтарэсах дзяржавы.

Уладзімір Макей, закранаючы сферу гандлёва-эканамічных узаемаадносін, адзначыў, што з Вялікабрытаніяй Беларусь у свой час мела тавараабарот больш як $3 млрд, з Нідэрландамі - больш як $2 млрд, з ЗША і Казахстанам (у мінулым годзе) - амаль каля $1 млрд.

"Аўстрыя адыгрывае для нас важную ролю і з пункту гледжання эканамічнага супрацоўніцтва, і як краіна, якая з'яўляецца штаб-кватэрай многіх рэгіянальных і міжнародных арганізацый: АБСЕ, шэрага агенцтваў ААН. Узаемадзеянне з імі мае велізарнае значэнне", - падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

"Нягледзячы на сітуацыю з пандэміяй, у нас прадаўжаюцца кантакты і з пасламі гэтых дзяржаў, акрэдытаваных у Беларусі, і з іх калегамі", - заўважыў ён. "Упэўнены, што сітуацыя, звязаная з адсутнасцю асабістых кантактаў у сувязі з пандэміяй хутка скончыцца, і ў нас з'явіцца магчымасць для больш цеснага абмеркавання ўсіх пытанняў па далейшым паступальным руху насустрач адзін аднаму", - рэзюмаваў кіраўнік МЗС Беларусі.

Як паведамлялася, Прэзідэнт назначыў сёння новых паслоў у Злучаныя Штаты Амерыкі, Нідэрланды, Аўстрыю, Вялікабрытанію і Казахстан.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Нідэрландах стане першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка. Намеснікі міністра Алег Краўчанка і Андрэй Дапкюнас назначаны адпаведна пасламі ў ЗША і Аўстрыю. Акрамя таго, Андрэй Дапкюнас па сумяшчальніцтве зойме пасаду пасла ў Славеніі і стане пастаянным прадстаўніком Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене і пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).

Былы міністр прамысловасці Павел Уцюпін стане Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Казахстане, а экс-міністр фінансаў Максім Ермаловіч - у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і па сумяшчальніцтве ў Ірландыі.

Цяперашні пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі Сяргей Алейнік узгоднены на пазіцыю намесніка міністра замежных спраў замест Алега Краўчанкі. Пасаду першага намесніка міністра замежных спраў зойме пасол Беларусі ў Італіі Аляксандр Гур'янаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі