Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Dec 2020

Макей на пасяджэнні СМЗС АДКБ адзначыў важнасць сумесных намаганняў ва ўмацаванні міжнароднай бяспекі

Макей на пасяджэнні СМЗС АДКБ адзначыў важнасць сумесных намаганняў ва ўмацаванні міжнароднай бяспекі

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Уладзімірам Макеем прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

Бакі абмяняліся думкамі аб асноўных тэндэнцыях у развіцці глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, уплыве пандэміі COVID-19 на сітуацыю ў свеце. Была адзначана запатрабаванасць АДКБ у дынамічнай міжнароднай абстаноўцы і неабходнасць паўнацэннага выкарыстання патэнцыялу арганізацыі ў падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі, у тым ліку ў кантэксце развіцця міратворчага складніка АДКБ.

Уладзімір Макей прадставіў ацэнкі беларускага боку адносна сітуацыі ў сферы рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Ён канстатаваў рост недаверу і канфліктнага патэнцыялу ў міжнародных адносінах.

Міністр выказаў занепакоенасць далейшай эрозіяй сістэмы міжнародных дамоўленасцей у галіне кантролю над узбраеннямі, раззбраення і нераспаўсюджвання. Уладзімір Макей падкрэсліў важнасць сумесных кансалідаваных намаганняў, накіраваных на ўмацаванне архітэктуры міжнароднай бяспекі і стабільнасці.

У час пасяджэння Таджыкістан прадставіў прыярытэтныя напрамкі дзейнасці АДКБ на перыяд свайго будучага старшынства ў Арганізацыі ў 2021 годзе.

Міністры замежных спраў дзяржаў АДКБ прынялі заяву з нагоды 75-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны, а таксама адобрылі дакументы, якія былі перададзены на разгляд сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі