Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Dec 2017

Макей: На міжнароднай арэне Беларусь імкнецца вырашаць праблемы, а не ствараць іх

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На міжнароднай арэне Беларусь імкнецца вырашаць праблемы, а не ствараць іх. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на сустрэчы з вучнямі і выкладчыкамі Рыжскай беларускай школы імя Я.Купалы і Вільнюскай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з'яўляемся краінай, якая не хоча нікому дастаўляць праблем. Мы, наадварот, хочам зрабіць так, каб іх не было. Калі рэгіён будзе спакойным, без канфліктаў, нам будзе лягчэй развіваць сваю эканоміку", - растлумачыў Уладзімір Макей.

На яго думку, разумная знешняя палітыка Беларусі - адна з падстаў ганарыцца сваёй краінай. "Нас ніхто не можа абвінаваціць, што мы з'яўляемся захопнікамі. Мы не маем ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій да нашых суседніх краін і іншых дзяржаў. Мы імкнёмся праводзіць мірную знешнюю палітыку", - падкрэсліў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі