Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Aug 2015

Макей, Кучма і Дземчанка абмяняліся думкамі аб шляхах найхутчэйшага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей, былы Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма і саветнік Прэзідэнта Украіны Руслан Дземчанка сёння ў час сустрэчы абмяняліся думкамі аб шляхах найхутчэйшага ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту на аснове мінскіх дамоўленасцей. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі актуальнае становішча спраў у зоне канфлікту, яго ўплыў на рэгіянальную і глабальную міжнародную абстаноўку. "Адбыўся прадметны абмен думкамі аб ходзе перагаворнага працэсу і шляхах найхутчэйшага ўрэгулявання канфлікту на аснове мінскіх дамоўленасцей", - адзначылі ў прэс-службе МЗС.

Леанід Кучма і Руслан Дземчанка прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў перагаворах трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі