Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Кст 2016

Макей: Беларусь заклікае пазбегнуць непатрэбнага і небяспечнага проціборства інтэграцыйных мадэлей

26 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь заклікае пазбегнуць непатрэбнага і небяспечнага проціборства інтэграцыйных мадэлей, дабіцца іх сумяшчальнасці і ўзаемадапаўняльнасці. Аб гэтым заявіў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на міжнароднай канферэнцыі "Закладаючы асновы ў рэгіёне ЕЭК ААН для эканамічнай інтэграцыі і ўстойлівага развіцця да 2030 года", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ходзе канферэнцыі было агучана прывітанне яе ўдзельнікам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. "У звароце Прэзідэнта падкрэслены вельмі важны элемент: гэта выключнае значэнне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва інтэграцыйных аб'яднанняў на прасторы Еўразійскага кантынента для глабальнай палітычнай стабільнасці і працвітання. Важную ролю ў гэтым працэсе можа адыграць Еўрапейская эканамічная камісія ААН - унікальны шматбаковы механізм агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва ў сферы гандлю, транспарту, энергетыкі, зялёнай эканомікі, інавацый", - адзначыў кіраўнік беларускага МЗС.

Ён таксама прадставіў увазе ўдзельнікаў падыходы Беларусі да гэтага пытання. Як падкрэсліў Уладзімір Макей, Беларусь ганарыцца тым, што з'яўляецца часткай рэгіёна ЕЭК ААН, які гістарычна адыграў важную ролю ў станаўленні сучаснай цывілізацыі, а сёння - аднаго з вядучых прамыслова развітых рэгіёнаў свету, што мае ўражальны эканамічны, інтэлектуальны і навукова-тэхнічны патэнцыял.

"ЕЭК ААН створана 70 гадоў таму для садзейнічання эканамічнаму развіццю краін рэгіёна. Гэта мэта застаецца актуальнай і сёння, - звярнуў увагу міністр. - Разам з тым неабходна ўлічваць такі важны аспект, як з'яўленне ў апошнія гады новых рэгіянальных арганізацый і інтэграцыйных аб'яднанняў. Нараўне з Еўрапейскім саюзам у рэгіёне вялікай Еўропы дзейнічаюць СНД, Еўразійскі эканамічны саюз, ЦЕІ, іншыя рэгіянальныя і субрэгіянальныя аб'яднанні".

"Беларусь выступае за выкарыстанне магчымасцей транс'еўрапейскага супрацоўніцтва, гарманізацыю ўзаемадзеяння інтэграцыйных працэсаў праз "інтэграцыю інтэграцый". Мы павінны пазбегнуць непатрэбнага і небяспечнага проціборства інтэграцыйных мадэлей, дабіцца іх сумяшчальнасці і ўзаемадапаўняльнасці", - дадаў Уладзімір Макей.

На яго думку, у аснове такой работы павінны знаходзіцца сумесныя праекты ў сферы гандлю і стандартаў, транспарту і інфраструктуры, энергетыкі і зялёнай эканомікі, інвестыцый і інавацый. "Гэта не проста высокія ідэалы, гэта сёння неабходная ўмова нашага агульнага эканамічнага выжывання і шлях да забеспячэння ўстойлівага развіцця ў складаным і турбулентным свеце", - заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі