У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Чэр 2015

Макей: Беларусь выступае за прагматычны падыход да розных ініцыятыў ва "Усходнім партнёрстве"

29 чэрвеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь выступае за прагматычны падыход да ажыццяўлення розных ініцыятыў ва "Усходнім партнёрстве". Аб гэтым сёння заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на нефармальнай міністэрскай сустрэчы краін - удзельніц ініцыятывы "Усходняе партнёрства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь заўсёды выступала за прагматычны падыход да ажыццяўлення розных ініцыятыў, за прадастаўленне магчымасцей для ўліку ўзаемных інтарэсаў ва "Усходнім партнёрстве".

"Еўрапейскія дзяржавы і нашы краіны павінны захоўваць добрыя адносіны ва "Усходнім партнёрстве" і рухаць іх далей", - сказаў міністр. Ён заўважыў, што гэта работа звязана з рызыкамі і пагрозамі, з якімі сутыкаецца рэгіён. Пры гэтым не існуе адзінага вырашэння гэтай праблемы, паколькі ў кожнай дзяржавы свае прыярытэты і погляды на некаторыя пытанні.

Паводле слоў міністра, ва "Усходнім партнёрстве" дыферэнцыяцыя застаецца адным з прыярытэтаў. "Мы павінны працаваць над тым, каб устанаўліваць моцныя адносіны з Еўропай, але пры гэтым помніць, што нашым дзяржавам неабходна заставацца моцнымі і незалежнымі", - адзначыў Уладзімір Макей. Ён таксама дадаў, што ва "Усходнім партнёрстве" неабходна ўлічваць погляды ўсіх зацікаўленых бакоў, каб пазбегнуць магчымых канфліктаў у далейшым.

Уладзімір Макей выказаў надзею, што ў час сённяшняй сустрэчы ў Мінску будуць прыняты вельмі важныя рашэнні, у тым ліку па ўкраінскім канфлікце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс