Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Oct 2017

Макей: Беларусь умацоўвае свае пазіцыі надзейнай пляцоўкі для абмеркавання пытанняў рэгіянальнай бяспекі

3 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь паслядоўна ўмацоўвае свае пазіцыі надзейнай дыялогавай пляцоўкі для абмеркавання пытанняў рэгіянальнай бяспекі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей сёння на адкрыцці першай канферэнцыі ганаровых консулаў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Шэраг паслядоўных і канструктыўных крокаў Беларусі, а таксама ініцыятыў, у тым ліку агучаных апошнім часам, садзейнічалі ўмацаванню пазіцыі Мінска як надзейнай дыялогавай і перагаворнай пляцоўкі для абмеркавання пытанняў рэгіянальнай бяспекі", - падкрэсліў кіраўнік беларускага МЗС.

Ён адзначыў, што ў сучасных умовах усё мацней становіцца ваяўнічая рыторыка шэрага дзяржаў, якія перасталі звяртаць увагу на іншыя краіны. "Гэта дарога ў нікуды, у тупік", - упэўнены міністр.

Уладзімір Макей звярнуў увагу на прапанову беларускага боку рэанімаваць перагаворы ў рамках Хельсінкскага працэсу. "Ва ўмовах глабальных пагроз і выклікаў толькі за сталом перагавораў, разам трэба абмяркоўваць узнікаючыя пытанні і праблемы, кіруючыся пры гэтым прынцыпамі міру і бяспекі", - падкрэсліў ён.

Акрамя таго, міністр нагадаў аб прапанове Беларусі аб "інтэграцыі інтэграцый" - супрацоўніцтве паміж рознымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі. Уладзімір Макей лічыць вельмі важнымі цесныя кантакты паміж еўрапейскімі і еўразійскімі структурамі, асабліва ў сучасных умовах глабальных выклікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі