Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Nov 2015

Макей: Беларусь разлічвае, што санкцыйная логіка ЕС адносна краіны кане ў лету

12 лістапада, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае, што санкцыйная логіка ЕС адносна краіны кане ў лету. Аб гэтым сёння журналістам заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей па выніках перагавораў з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Літвы Лінасам Лінкявічусам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы разлічваем, што санкцыйная логіка Еўрасаюза адносна нашай краіны ўсё ж такі кане ў лету, і мы цэнім канструктыўную пазітыўную пазіцыю нашых літоўскіх партнёраў па гэтым пытанні", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

У сваю чаргу Лінас Лінкявічус звярнуў увагу на канструктыўную атмасферу, якая складваецца ва ўзаемадзеянні Беларусі і Літвы, што трэба выкарыстоўваць якраз на карысць не толькі двухбаковых адносін, але і міжнароднага клімату ў цэлым.

Літоўскі бок, як адзначыў міністр, "жадае прагрэсу Беларусі ў пашырэнні падрыхтоўкі пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму". "Мы хочам, каб беларускія грамадзяне маглі больш свабодна ездзіць у Еўропу, сустракацца, супрацоўнічаць. Гэта агульная мэта", - падкрэсліў Лінас Лінкявічус.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі