У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Ліп 2016

Макей: Беларусь не зацікаўлена ў стварэнні новых раздзяляльных ліній у Еўропе

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не зацікаўлена ў стварэнні новых раздзяляльных ліній у Еўропе. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам, паведамляе БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне, ці магчыма размяшчэнне расійскіх авіябаз у Беларусі пры размяшчэнні дадатковых войскаў НАТА ў краінах Балтыі, Уладзімір Макей заўважыў: "Я не магу сказаць, што будзе заўтра або паслязаўтра. Вядома ж, мы будзем дасканала аналізаваць сітуацыю ў нашым рэгіёне і прымаць адэкватныя меры рэагавання. Але мы не зацікаўлены ў тым, каб нейкія захады, якія будзе рабіць Беларусь у ваеннай сферы, садзейнічалі далейшаму нагнятанню ваеннай напружанасці ў нашым рэгіёне і ў цэлым на еўрапейскім кантыненце. Мы не зацікаўлены ў тым, каб ствараліся новыя раздзяляльныя лініі ў Еўропе. Мы краіна невялікая, і развіццё нашай дзяржавы залежыць ад міру і спакою ў рэгіёне".

Міністр падкрэсліў, што Беларусь будзе вельмі адказна падыходзіць да любых мер рэагавання на тыя ваенныя выклікі і пагрозы, якія магчымы ў наш час. "Наконт пытання размяшчэння дадатковых ваенных баз на тэрыторыі краіны Прэзідэнт Беларусі некаторы час таму выказаўся канкрэтна, былі афіцыйныя заявы беларускага боку і на іншых узроўнях. Наша пазіцыя ў гэтым плане не змянілася", - адзначыў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс