Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Ліс 2020

Макей: Беларусь і Расія прадоўжаць працаваць над нармалізацыяй усіх відаў транспартных зносін

Макей: Беларусь і Расія прадоўжаць працаваць над нармалізацыяй усіх відаў транспартных зносін
Фота з архiва

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На парадку дня ў Беларусі і Расіі застаецца важнае для абедзвюх краін пытанне зняцця абмежаванняў на перамяшчэнне на беларуска-расійскай граніцы. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння па выніках сумеснага пасяджэння калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускага МЗС падкрэсліў: "На парадку дня застаецца важнае для нашых краін пытанне зняцця абмежаванняў на перамяшчэнне на беларуска-расійскай граніцы. Нам ужо ўдалося дамовіцца аб пэўных паслабленнях для шэрага катэгорый грамадзян і аб актывізацыі авіязносін паміж дзвюма краінамі".

Пры гэтым ён выказаў надзею, што ўзгодненая работа па далейшай нармалізацыі ўсіх відаў транспартных зносін пры безумоўным выкананні мер прафілактыкі дасць свае вынікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі