Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Май 2015

Макей: Аўстрыя для Беларусі з'яўляецца асаблівым партнёрам

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўстрыя для Беларусі з'яўляецца асаблівым партнёрам, і гэта ідзе яшчэ з даўніх савецкіх часоў. Аб гэтым заявіў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з федэральным міністрам па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыйскай Рэспублікі Себасцьянам Курцам, які знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы двухбаковыя эканамічныя адносіны развіваюцца даволі добра. У Беларусі і Аўстрыі даволі высокі ўзровень тавараабароту, нягледзячы на няпростую эканамічную абстаноўку ў свеце, і мы павінны наш гандаль развіваць яшчэ больш інтэнсіўна. Ваш візіт мы разглядаем як важны крок у двухбаковым узаемадзеянні", - падкрэсліў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Паколькі Аўстрыя з'яўляецца членам Еўрасаюза, то цалкам зразумела, што ў адносінах да Беларусі "яна гаворыць у адзін голас з ЕС", адзначыў Уладзімір Макей. "Але лічым, што Аўстрыя заўсёды дэманстравала канструктыўную пазіцыю па Беларусі ў рамках курсу Еўрасаюза, і мы гэта цэнім", - заявіў беларускі міністр замежных спраў.

Уладзімір Макей звярнуў увагу на той факт, што візіт аўстрыйскай дэлегацыі ў Беларусь праходзіць напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі. "І гэта важна. Мы павінны атрымліваць з гісторыі канкрэтныя ўрокі. Галоўны ўрок - гэта тое, што трэба вырашаць канфлікты не сілай зброі, а сілай слова", - сказаў ён.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства выказаў гатоўнасць абмеркаваць беларуска-аўстрыйскае супрацоўніцтва як на двухбаковым узроўні, так і ў шматбаковым фармаце.

Себасцьян Курц, звяртаючыся да міністра замежных спраў Беларусі, адзначыў: "Мы ведаем, што вы сябар Аўстрыі. Я з задавальненнем прадоўжу наш дыялог, пачаты ў лістападзе мінулага года. Нам неабходна абмеркаваць крокі па далейшым развіцці ўзаемнага супрацоўніцтва".

У час сустрэчы была таксама закранута сітуацыя вакол Украіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі