Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Май 2015

Макей акцэнтаваў неабходнасць прагматычнага падыходу да правядзення рыжскага саміту "Усходняга партнёрства"

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў удзел у сустрэчы міністраў замежных спраў Вышаградскай групы і ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" (УП), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Сустрэча была прысвечана падрыхтоўцы рыжскага саміту "Усходняга партнёрства", які пройдзе 21-22 мая. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі перспектывы дзейнасці УП, магчымасці наладжвання дыялогу паміж ЕС і Еўразійскім эканамічным саюзам (ЕАЭС), іншыя аспекты агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва.

Уладзімір Макей прадставіў пазіцыю Беларусі адносна "Усходняга партнёрства", акцэнтаваўшы неабходнасць неканфрантацыйнага, прагматычнага падыходу да правядзення рыжскага саміту УП.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства правёў шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Еўракамісіі, міністрамі замежных спраў краін - членаў ЕС і краін - партнёраў УП, у ходзе якіх абмяркоўваліся стан і перспектывы развіцця беларуска-еўрапейскага дыялогу, а таксама двухбаковых адносін.

Таксама адбыліся перагаворы Уладзіміра Макея з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі Міраславам Лайчакам. Бакі разгледзелі магчымасці пашырэння беларуска-славацкага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння па лініі Беларусь - ЕС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі