Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Врс 2016

Макей абмеркаваў з Сайдзікам рэалізацыю мінскіх дамоўленасцей

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сёння сустрэчу са спецпрадстаўніком АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны Марцінам Сайдзікам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны, а таксама працэс рэалізацыі мінскіх дамоўленасцей. Уладзімір Макей адзначыў важнасць работы трохбаковай кантактнай групы і яе тэматычных рабочых падгруп.

Беларусь гатова і далей у поўнай меры садзейнічаць рабоце трохбаковай кантактнай групы і сфарміраваных рабочых падгруп, адзначылі ў МЗС

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі