Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Кст 2018

Макей абмеркаваў з новым паслом Арменіі перспектывы двухбаковых адносін

Макей абмеркаваў з новым паслом Арменіі перспектывы двухбаковых адносін
Фота МЗС

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей абмеркаваў з новым паслом Арменіі Арменам Гевандзянам перспектывы двухбаковых адносін. Сустрэча адбылася з нагоды ўручэння паслом копій даверчых грамат, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі падкрэслілі высокі ўзровень беларуска-армянскіх адносін і пацвердзілі гатоўнасць да далейшага нарошчвання ўзаемадзеяння паміж краінамі па шырокім спектры напрамкаў", - адзначылі ў прэс-службе.

Уладзімір Макей павіншаваў Армена Гевандзяна з пачаткам дыпламатычнай місіі ў Беларусі і выказаў надзею на яго актыўны ўклад у далейшую актывізацыю двухбаковага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі