Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Лют 2015

Макей 5-8 лютага наведае з візітам Берлін і Мюнхен

5 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 5-8 лютага зробіць візіт у Берлін і Мюнхен. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Мірончык адзначыў, што ў рамках развіцця беларуска-германскіх адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай сферах 5 лютага пройдзе сустрэча кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з прадстаўнікамі германскіх дзяржаўных органаў, дзелавых колаў і экспертнай супольнасці. Уладзімір Макей прыме ўдзел у 51-й Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі. Міністр таксама правядзе двухбаковыя сустрэчы з мэтай абмеркавання пытанняў развіцця палітычных і гандлёва-эканамічных адносін як з Германіяй, так і з іншымі замежнымі партнёрамі Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі