Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Ліп 2020

Макей 24 ліпеня наведае з рабочым візітам Латвію

Макей 24 ліпеня наведае з рабочым візітам Латвію
Фота з архiва

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 ліпеня наведае з рабочым візітам Латвію. Аб гэтым МЗС Беларусі паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook, перадае БЕЛТА.

У Рызе Уладзімір Макей правядзе перагаворы са сваім калегам міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам.

Як паведамлялася, у красавіку Латвію павінен быў наведаць Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аднак у сувязі з успышкай каранавіруса візіт быў перанесены на больш позні тэрмін.

У сакавіку па ініцыятыве латвійскага боку адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Латвіі Эгілсам Левітсам. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі асноўныя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва, галоўным чынам гандлёва-эканамічнага. Узаемную цікавасць краін-суседак у першую чаргу выклікаюць пытанні транспарціроўкі грузаў, транзіту энергарэсурсаў, вытворчай кааперацыі.

У канцы чэрвеня Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эгілса Левітса з 65-годдзем. Прэзідэнт адзначыў, што разлічвае на працяг сумеснай працы па ўмацаванні добрасуседскіх адносін, чаму павінны садзейнічаць запланаваныя кантакты на вышэйшым узроўні. "Разлічваю, што ў хуткім часе нам удасца сустрэцца ў гасціннай Рызе для абмеркавання шляхоў паглыблення ўзаемадзеяння Беларусі і Латвіі", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі