Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Ліс 2017

Макей і Сарачан абмеркавалі беларуска-малдаўскае ўзаемадзеянне

Макей і Сарачан абмеркавалі беларуска-малдаўскае ўзаемадзеянне20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Малдовы Віктарам Сарачанам абмеркаваў шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў эканамічнай сферы, а таксама падрыхтоўка запланаваных на бліжэйшы час беларуска-малдаўскіх мерапрыемстваў рознага ўзроўню", - расказалі ў міністэрстве.

Сустрэча дыпламатаў адбылася з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Бакі выказалі задавальненне тым, што за час з моманту ўстанаўлення дыпадносін беларуска-малдаўскі дыялог набыў устойлівы характар і насычаны кантактамі на вышэйшым, высокім і іншых узроўнях. На рэгулярнай аснове праводзяцца кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў, актыўна развіваецца шматпрофільнае супрацоўніцтва, у тым ліку ў фармаце прамых міжрэгіянальных сувязей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі