Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Жнв 2015

Макей і Саакашвілі абмеркавалі ролю рэгіёнаў у развіцці беларуска-ўкраінскага дыялогу

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у час рабочага візіту ва Украіну правёў сёння ў Адэсе перагаворы са старшынёй Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхаілам Саакашвілі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі абмеркавалі прыярытэты эканамічнага супрацоўніцтва і ролю рэгіёнаў у развіцці беларуска-ўкраінскага дыялогу, перспектывы ўзаемадзеяння ў сферы лагістыкі і транспарту, а таксама разгледзелі магчымасці нарошчвання транзіту беларускіх тавараў па тэрыторыі Украіны", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У перагаворах таксама прынялі ўдзел міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін і саветнік украінскага прэзідэнта Руслан Дземчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі